Дніпроўскі метрапалітэн
Дніпроўскі мэтрапалітэн (укр.: Дніпровський метрополіте́н, да 17 сакавіка 2017 — Днепрапятроўскі) — адзін з відаў грамадскага транспарту ў Дніпры. Адкрыты 29 снежня 1995 года. Налічвае 6 станцый, размешчаных на адной лініі. Даўжыня яе складае 7,1 км, час паездкі з аднаго боку ў другі — 12 хвілін. Інтэрвал руху: 7—20 хвілін. Метрапалітэн працуе з 05:35 да 23:00. Кошт жэтона складае 10 грыўняў (з 3 студзеня 2025). ГісторыяУрачыстая закладка метрапалітэна адбылася 20 лютага 1981 года пасля правядзення пошукавых і праектных прац, што адбываліся з 1979 года. У 1990 годзе былі закуплены ўсе эскалатары, так як будаўніцтва знаходзілася ў завяршальнай стадыі (90% гатоўнасці) і адкрыццё было намечана на 1991 год. Адкрыццё метрапалітэна адбылося толькі 29 снежня 1995 года (першы метрапалітэн на тэрыторыі былога СССР, адкрыты пасля яго распаду), і з гэтага моманту колькасць станцый не змянялася. ЛінііМетро складаецца з часткі адной лініі, якая злучае заходнія жылыя масівы горада (а таксама яго заходнюю прамзону) з Вакзальнай плошчай і выхадам да вакзала. ![]() СтанцыіЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia