Добрае месца

Добрае месца
англ.: The Good Place
Жанр фэнтэзійны тэлесерыял[d] і камедыйны тэлесерыял[d]
Стваральнік Майкл Шур[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 4
Колькасць серый 53 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Майкл Шур[d], Morgan Sackett[d], Drew Goddard[d] і David Miner[d]
Прадзюсар
Працягласць серыі 22 хв.
Студыя Fremulon[d], 3 Arts Entertainment[d] і Universal Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал NBC
На экранах 19 верасня 2016[1] — 30 студзеня 2020
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
nbc.com/the-good-… (англ.)
IMDb ID 4955642
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Добрае месца» (англ.: The Good Place) — амерыканскі камедыйны тэлесерыял, створаны Майклам Шурам. Галоўныя ролі выканалі Крыстэн Бэл і Тэд Дэнсан.

Прэм’ера серыяла адбылася 19 верасня 2016 года на канале NBC[2] і серыял завяршыўся 30 студзеня 2020 года пасля чатырох сезонаў.

«Добрае месца» атрымаў прызнанне крытыкаў за арыгінальнасць, сцэнарый, акцёрскую ігру, абстаноўку і тон. Асобай пахвалы ўдастоіліся нечаканы фінал першага сезона, а таксама даследаванне і творчае выкарыстанне ў шоу этыкі і філасофіі. Сярод узнагарод серыял атрымаў прэмію Пібадзі і чатыры прэміі Х’юга за найлепшую драматычную пастаноўку ў кароткаметражцы. Ён быў намінаваны на 14 прэмій «Эмі», у тым ліку на найлепшы камедыйны серыял за трэці і чацвёрты сезоны. Ён таксама атрымаў дзве намінацыі на прэмію «Залаты глобус» у 2019 годзе, у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы тэлесерыял — мюзікл або камедыя».

Сюжэт

Элеанор трапляе ў Рай, дзе ад віна няма пахмелля, лаянкі замяняюцца смешнымі эўфемізмамі, а жыхары - суцэльныя святошы. Толькі вось сама Элеанор апынулася тамака па памылцы, але ніхто, акрамя яе, пра гэта не ведае.

Зноскі

  1. а б в fernsehserien.de Праверана 30 мая 2020.
  2. O'Connell, Michael. NBC Sets Fall Premiere Dates, Gives 'Good Place' a Choice Preview Slot. The Hollywood Reporter (15 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 11 лістапада 2017.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya