Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Рагачоўская ваенна-аператыўная група
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 771 партызан (27 верасня 1943)
Дыслакацыя Добрушскі, Веткаўскі, Церахоўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Іван Паўлавіч Крывенчанка

Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе партызанскага атрада імя В. М. Молатава (арганізаваны ў маі 1943). Дзейнічала на тэрыторыі Добрушскага, Веткаўскага, Церахоўскага раёнаў. 27 верасня 1943 года брыгада (771 партызан, два атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнай групы атрада імя В. М. Молатава Фёдару Якаўлевічу Кухараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

  • партызанскі атрад імя В. М. Молатава;
  • партызанскі атрад імя С. М. Будзённага.

Касандаванне

Камандзір

Камісар

  • Іван Міхайлавіч Гатальскі (ліпень — верасень 1943).

Начальнік штаба

  • Пётр Фёдаравіч Захараў (ліпень — верасеь 1943).

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ГомельБранск, Гомель — Жлобін, Гомель — Бахмач. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў баях за ўтрыманне партызанскай зоны і выхад з акружэння ў час карных аперацый. У верасні 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Добрушскага раёна.

Памяць

У 1977 годзе ў вёсцы Харошаўка і ў 1980 годзе ў пасёлку Уборак Добрушскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены стэлы.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya