Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя
Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя — баі па разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе Докшыцы і на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына (на лініі Маладзечна — Полацк) 16—17 жніўня 1943 года. Праведзена 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгадай ва ўзаемадзеянні з партызанскай брыгадай «Жалязняк» Мінскай вобласці. БойВечарам 16 жніўня партызаны акружылі Докшыцы і сіламі аднаго батальёна ачапілі ўсе ваенныя аб’екты гарнізона і ўнтэрафіцэрскую школу. У 6 гадзін раніцы 17 жніўня нечакана для ворага штурмавыя групы абяззброілі і ў кароткай перастрэлцы на асобных участках вулічнага бою знішчылі 38 і ўзялі ў палон 60 гітлераўцаў. Потым 1-я антыфашысцкая брыгада зрабіла пераход да станцыі Крулеўшчына. Яе з флангаў і тылу прыкрывала брыгада «Жалязняк», якая, каб адцягнуць увагу ворага пачала дзеянні на ўчастку чыгункі ў раёне станцыі Параф’янава і паміж Крулеўшчынай і Глыбокім. Да вечара 17 жніўня Докшыцы і станцыя Крулеўшчына былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. У выніку бою на подступах да станцыі Крулеўшчына і ў размяшчэнні гарнізона было знішчана больш за 500 гітлераўцаў, разбураны ўсе станцыйныя збудаванні, узарвана 4 масты, паравознае дэпо з 4 цягнікамі, 35 вагонаў, нафтабаза, склад з боепрыпасамі, гараж з аўтамашынамі, захоплена 2 пераносныя радыёстанцыі, вялікая колькасць харчавання, ваеннай амуніцыі, боепрыпасаў і ўзбраення, у тым ліку 3 гарматы, 20 кулямётаў, вінтоўкі. У выніку бою ўчастак чыгункі Крулеўшчына — Параф’янава быў выведзены на суткі. Партызаны страцілі каля 40 чалавек забітымі і параненымі. ПамяцьУ Крулеўшчыне ў гонар баявой аперацыі партызан у 1964 годзе пастаўлены помнік. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia