Дом-крэпасць

Дом-крэпасць — від жылога дома Новага часу ў Вялікім княстве Літоўскім. Для ВКЛ быў даволі рэдкай з'явай.

Вядомы ў ВКЛ з XVII стагоддзя. Меў выгляд кампактнай пабудовы з чатырма невялікімі нарожнымі вежачкамі абарончага і дэкаратыўнага прызначэння. Архітэктура збудаванняў гэтага тыпу склалася пад уплывам традыцыі французскіх данжонаў, якая прыйшла на землі ВКЛ і канкрэтна Беларусі разам з нямецкімі архітэктарамі ў XV і галандскімі ў XVI-XVII стагоддзях.

Найлепшым прыкладам дома-крэпасці з'яўляецца гмах у Гаюцюнішках, збудаваны ў 1613 годзе галандскім архітэктарам П.Нонхартам. Чатыры дэкратыўныя нарожныя вежачкі мелі таксама палац Вітаўта ў Горнім замку ў Вільні і палац у Нясвіжскім замку Радзівілаў.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya