Дом Міласэрнасці (Мінск)
Дом Міласэрнасці — шматфункцыйны сацыяльны аб’ект у горадзе Мінску. Пры доме знаходзіцца дамавая царква ў імя святога праведнага Іова Шматпакутнага. Знаходзіцца на Старабарысаўскім тракце. Гісторыя26 чэрвеня 1993 года быў усталяваны закладны камень будучага будавання, а 19 траўня 2002 года адбылося асвячэнне Дом Міласэрнасці патрыярхам Алексіем II[1]. Увесь комплекс у плане вырашаны ў форме крыжа. Царква![]() Пабудавана ў пачатку 20 ст. пры Доме міласэрднасці. Дамавая царква прызначана для абяздоленных людзей: старых, дзяцей-сірот і інвалідаў. Храм з’яўляецца завяршальным элементам манументальнай Т-падобнай у плане кампазіцыі Дома міласэрднасці, выступае па цэнтры працяглага тыльнага фасада будынка. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём з акруглым галоўным фасадам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал. У архітэктуры будынка выкарыстаны стылізаваныя формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia