Дом віцэ-губернатара (Магілёў)
Дом віцэ-губернатара — знішчаны будынак, пабудаваны ў 1770-я гады на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. З'яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых глужбовых асоб губерні — віцэ-губернатара і саветнікаў. Гісторыя![]() У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1944 года узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада. АрхітэктураМураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі (з боку вул. Шклоўскай) на невялікім цокалі, быў завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры рызаліты з нязначным выступам (у цэнтральным быў арачны праезд у двор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны прамавугольныя. Карнізны нояс надзяляў фасады на два ярусы. Унутры дом папярочнымі сценамі падзяляўся на тры часткі: у цэнтральнай былі апартаменты віцэ губернатара, у бакавых — саветнікаў. Планіроўка анфіладная. Меліся гаспадарчыя пабудовы. Адпаведна планіроўцы дома і двор каменнымі сценамі таксама падзяляўся на тры часткі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia