Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 (Гродна)
Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 — будынак у гістарычным цэнтры Гродна. Помнік архітэктуры эклектыкі. ГісторыяУ другой палове ХІХ стагоддзя на гэтым месцы стаяла аднапавярховая малітоўная школа «Шор Элехем». У 1885 годзе па горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў і драўляныя пабудовы вакол сінагогі. Улады не далі дазвол на аднаўленне школы, і пэўны час гэты ўчастак не значыўся ў спісе плацельшчыкаў кватэрнага падатку. У 1906 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны жылы дом, які належаў Хаіму Аляксандровічу[1]. У сярэдзіне 1920-х гадоў дом, крыты бляхай і з трыма балконамі, належаў І. Х. Аляксандровічу. Дом меў прыгожыя вадасцёкавыя варонкі і гаўбечныя рашоткі з гатычнай разеткай, пазней замененыя на прыгожыя каваныя[1]. У час рэканструкцыі ў пачатку ХХІ ст. (інстытут «Гроднаграмадзянпраект», арх. Ігар Казлоўскі). ад старога дома захавалася толькі сцяна фасада, які выходзіць на вул. Вялікая Траецкая[1]. Цяпер у будынку знаходзіцца Авіда (Авидо) светадыёднае асвятленне. АрхітэктураДом уяўляе сабой двухпавярховы неатынкаваны будынак з жоўтай цэглы, дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі, падаконнымі цаглянымі ліштвамі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia