Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 2,97 км. найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 1,5 км². Аб'ём вады ў возеры 0,13 млн. м³. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 7—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагісплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Дземінец. Цалкам зарастае.
Возера не мае абсталяваных месцаў для адпачынку (2015).
Літаратура
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.