Драйкёнігенгаўз (Трыр)
Драйкёнігенгаўз[1], або Дом трох вешчуноў (каралёў) (ням.: Dreikönigenhaus) — раннегатычны жылы дом, размешчаны непадалёк ад Порта Нігра, за 200 метраў на паўночны ўсход ад Галоўнай рыначнай плошчы. ГісторыяДом быў пабудаваны ў 1230 годзе на аснове раманскай жылой вежы. Першапачаткова Дом трох вешчуноў называўся «Ля маленькай калоны». Яго цяперашняя назва паходзіць ад карціны з выявай Свята трох вешчуноў (Богаяўлення), якая, паводле падання, вісела калісьці ў гэтым доме. Галоўны ўваход у будынак быў размешчаны на другім паверсе, да яго вяла драўляная лесвіца, якая ў выпадку небяспекі магла падымацца ўверх. Сучасныя ўваходы ў будынак з'явіліся пазней. Роспісы паўцыркульных вокнаў на верхніх паверхах дома адноўлены ў адпаведнасці з арыгіналам. У XIX стагоддзі Дом трох вешчуноў быў цалкам перабудаваны, таму складана судзіць пра яго першапачатковае архітэктурнае аблічча. У 1938 і 1973 гадах праводзілася рэстаўрацыя будынка. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia