ДраматургіяДраматургія (ад стар.-грэч.: δραματουργία «сачыненне ці пастаноўка драматычных твораў») — тэорыя і мастацтва пабудовы драматычнага твора, а таксама сюжэтна-вобразная канцэпцыя такога твора. Драматургіяй завуць таксама сукупнасць драматычных твораў асобнага пісьменніка, краіны ці народа, эпохі. Разуменне асноўных элементаў драматычнага твора і прынцыпаў драматургіі гістарычна зменлівыя. Драма тлумачылася як дзеянне якое здзяйсняецца (a не якое ўжо здзейснілася) пры ўзаемадзеянні характара і вонкавага становішча дзеючых асоб. Дзеянне ўяўляе сабою вядомую змену ў вядомы прамежак часу. Змене ў драматургіі адпавядае змена лёсу, радасная ў камедыі і сумная ў трагедыі. Прамежак часу можа ахопліваць некалькі гадзін, як у французскай класічнай драме, ці шматлікія гады, як у Шэкспіра. Літаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia