Дроздава (археалагічны помнік)

Дроздава — курганныя могільнікі крывічоў каля вёскі Дроздава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік — 1

Зназодзіцца за 400 м на поўначы ад вёскі, злева ад дарогі на вёску Скавышкі. Захаваліся 2 курганы дыяметрам 6 м, вышынёй 1,5 м. У 1970 г. даследавала 5 курганоў З. М. Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне (устаноўлена па знаходках у кожным пахаванні жалезных цвікоў і іх фрагментаў). У жаночых пахаваннях знойдзена 39 цыліндрычных і бобачка падобных залачоных шкляных пацерак, пярсцёнкі (2 сярэбраныя пласціністыя з арнаментам і адзін драцяны з патоўшчанай сярэдзінай і звужанымі заходзячымі канцамі). Датуецца XI ст.

Курганны могільнік — 2

Зназодзіцца за 500 м ад могільніка — 1, у лесе. Складаецца з 2 груп могільнікаў (13 і 24 курганы) на адлегласці 50 м адна ад адной. Усе насыпы круглаватыя, дыяметрам 7—9 м, вышынёй 1,7—1,8 м. Адкрыў у 1925 г. Д. З. Васілеўскі, абследавалі ў 1959 г. Л. В. Аляксееў, у 1972 г. А. Р. Мітрафанаў, у 1987 г. групу з 13 курганоў даследавала В. М. Ляўко. Пахавальныя абрады — трупаспаленне, трупапалажэнне галавой на захад і пераходны (частковае спаленне трупаў на гарызонце ці ў насыпе). Спальвалі на месцы ў цэнтры або на краі насыпу. У курганах зафіксавана дадатковае і парнае трупапалажэнне мужчыны і жанчыны на гарызонце, у адным — у драўлянай скрыні. Знойдзены фрагменты ганчарных гаршчкоў з лінейным або хвалістым арнаментам, прамым або адагнутым вонкі венчыкам, дужка і 3 абручы ад драўлянага вядра, нажы з драўлянымі тронкамі.

У ліку жаночых упрыгожанняў пацеркі (рознай формы шкляныя, чорныя каралавыя, сердалікавыя, залачоныя, з пясчаніку, бірузовага фаянсу; усяго 715,5 пацерак[1]), сярэбраныя падковападобныя фібулы, пласціністы пярсцёнак з разеткай, скроневыя кольцы рознай велічыні, бронзавыя фібулы, віты бранзалет з завязанымі канцамі, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, жалезная падковападобная фібулы.

Вылучаюцца мужчынскія пахаванні ў 2 курганах з трупалажэннем на падсыпцы з рэчамі (нож, набор вагавых гірак, сякеры, крэсіва з крэменем). Нябожчыкі прысыпаны зямлёй, на якой быў разведзены касцёр, на вогнішчы знойдзены вагавыя шаля, ключ, 2 жалезныя спражкі, 2 крэсівы, бронзавы рыбалоўны кручок. Пазней курганы дасыпаны. У адным з курганоў пахаванні не выяўлены, у разрэзе прасочваецца да 6—8 тонкіх попельна-вугальных праслоек, што дае падставу аднесці яго да месца правядзення рытуальных пахавальных або памінальных язычніцкіх абрадаў. Датуецца 2-й паловай XXI стст..

Частка артэфактаў захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, а частка ў Талачынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі[1].

Крыніцы

  1. а б Костюкевич, А. Бусы из курганных могильников в зоне Друцких волоков: классификация и хронология(руск.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск: ІГ НАНБ, 2014. — Т. 29. — С. 293—299. — ISSN 1728-0532.

Літаратура

  • Алекссев Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины: (Материалы к археологической карте Витебской области БССР) // Вопросы этнической истории народов Прибалтики. — М., 1959.
  • Васілеўскі Д. З матэрыялаў да археалагічнай карты Аршанскай акругі // Наш край. — 1926. — № 6—7.
  • Левко О. Н. Дроздовский курганный могильник // Историко-археологический семинар «Чернигов и его округа в IX — XIII вв.»: Тез. докл. — Чернигов, 1988.
  • Вольга Ляўко Дроздава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Ляўко, В. М. Дроздава / В. М. Ляўко // Дроздава // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya