Другая беларуская стралковая дывізіяДругая беларуская стралковая дывізія — нацыянальнае тэрытарыяльна-міліцэйскае вайсковае фарміраванне ў БССР у 1923—1938 гг. Створана на базе 2-й Тульскай стралковай дывізіі. Першы камандзір Я. Ф. Фабрыцыус. Штаб дывізіі знаходзіўся ў Мінску. Складалася з 3 стралковых палкоў, асобнага кавалерыйскага эскадрона і гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна, якія дыслацыраваліся ў Чэрвені, Барысаве і Слуцку. Камплектаванне асабовага складу тэрміновай службы праводзілася па тэрытарыяльнай прыкмеце з прызыўнікоў БССР. У 1924 г. сярод салдат і сяржантаў 5764 беларусы, 577 яўрэяў, 375 рускіх. З сярэдзіны 1920-х гадоў у дывізіі шырокі водгук атрымала палітыка беларусізацыі. Большая частка ваеннай і палітычнай падрыхтоўкі вялася на беларускай мове. Існавалі таксама яўрэйскія роты, дзе ваенна-палітычная работа праводзілася на яўрэйскай мове (ідыш). Камандна-палітычны склад дывізіі паступова змяняўся кадравымі афіцэрамі-беларусамі. У 1935—1938 гг. Чырвоная Армія пераводзілася выключна на кадравы прынцып арганізацыі і экстэрытарыяльнае камплектаванне. Паводле пастановы ЦК ВКП(б) ад 7 сакавіка 1938 г. і загаду наркома абароны СССР К. Варашылава ад 16 сакавіка 1938 г. дывізія рэарганізавана ў кадравую вайсковую адзінку Чырвонай Арміі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia