Дубраўка (княгіня польская)
Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (чэшск.: Doubravka, польск.: Dąbrówka; паміж 920 і 931 — 977) — дачка чэшскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская. БіяграфіяПершым яе мужам быў Гунтэр Мерзебургскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна. У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрышчэнне правёў чэшскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка шмат садзейнічала распаўсюджванню хрысціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне. Храніст Казьма Пражскі ў «Чэшскай хроніцы» ў XII стагоддзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросце, яна выйшла замуж за польскага князя, зняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку». У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Святаслава, жонка караля Швецыі Эрыка VI Пераможца, пасля смерці якога стала жонкай дацкага караля Свена I Вілабародага. ПродкіБібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia