Дыверсійна-разведвальная група![]() Дыверсійна-разведвальная група (ДРГ) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, якое выкарыстоўваецца для разведкі і дыверсій у тыле праціўніка ў ваенны і перадваенны час з мэтай дэзарганізацыі тылавых устаноў, знішчэння або часовага вываду з ладу найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў, ваенных аб’ектаў, транспарту, сувязі, а таксама збору інфармацыі. Адносіцца да малых падраздзяленняў. СпецыфікаДРГ, як правіла, з’яўляецца штатным падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння арміі і флоту. Члены ДРГ праходзяць спецыяльную падрыхтоўку па мінна-падрыўной справе, агнявой, фізічнай, псіхалагічнай, парашутна-дэсантнай, падводнай, альпінісцкай падрыхтоўцы, здольныя дзейнічаць аўтаномна на тэрыторыі праціўніка працяглы час. У ходзе выканання пастаўленай задачы ДРГ дзейнічае ўтойліва, здольна ў лімітава сціснутыя тэрміны пераадольваць вялікія адлегласці. Невялікая, як правіла, колькасць групы павышае яе ўтоенасць, манеўранасць і мабільнасць, што ўскладняе мерапрыемствы па яе пошуку і ліквідацыі. У ходзе баявых дзеянняў дыверсійная работа, у выпадку дасягнення жаданага выніку, здольна прычыніць шкоду праціўніку не менш, чым баявыя дзеянні часцей і злучэнняў. Задачы
Прававыя аспекты дзейнасціДыверсійна-разведвальная група дзейнічае ў рамках агульнапрынятых нормаў міжнароднага і ваеннага права. Згодна з міжнароднымі пагадненнямі і законамі вядзення вайны, дыверсійныя мерапрыемствы дапускаюцца толькі ў ваенны час у дачыненні да аб’ектаў арміі, флоту, ваенна-прамысловага комплексу, сродкаў сувязі і транспартных камунікацый дзяржавы-праціўніка, якая афіцыйна знаходзіцца ў стане вайны. Парушэнне гэтых правілаў расцэньваецца як тэрарызм і цягне крымінальную адказнасць за ваенныя злачынствы як членаў такіх груп, так і палітычных лідараў, якія аддалі злачынны загад. У адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права асабісты склад ДРГ карыстаецца статусам камбатантаў на агульных падставах і мае права ажыццяўляць дыверсійныя мерапрыемствы ў адносінах да:
Забараняецца ажыццяўляць дыверсійныя мерапрыемствы ў адносінах да:
У ходзе выканання баявой задачы асабісты склад дыверсійна-разведвальных падраздзяленняў абавязаны насіць ваенную форму або бачныя адметныя знакі сваёй краіны. Збор разведданых або ажыццяўленне дыверсійных мерапрыемстваў у форме чужой дзяржавы або ў грамадзянскай форме адзення расцэньваецца як шпіянаж або тэрарызм і ў выпадку захопу ў палон пазбаўляе членаў ДРГ статусу ваеннапалонных і цягне за сабой агульнакрымінальную адказнасць. У сувязі з гэтым дыверсійна-разведвальную групу варта адрозніваць ад тэрарыстычнай групы. Першая дзейнічае ў прававым полі, мае ведамасную прыналежнасць да ўзброеных сіл або спецслужбаў асобна ўзятай дзяржавы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia