Дынама-Юні (стадыён)
Дынама-Юні — стадыён у Мінску, належыць клубу Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі «Дынама» (Мінск). Знаходзіцца ў мікрараёне Кунцаўшчына, на захадзе горада. Умяшчальнасць стадыёна — 5500 чалавек. ГісторыяСтадыён быў пабудаваны ў 2000 годзе і меў назву «Дарыда». З’яўляўся хатнім стадыёнам каманды «Дарыда» з Мінскага раёна. У 2008 годзе быў выкуплены мінскім «Дынама»[1] і перайменаваны[2]. У 2013 стадыён быў закрыты на рэканструкцыю, якая зацягнулася. У канцы 2010-х гадоў асноўныя працы былі скончаны, на стадыёне пачаліся трэніроўкі дзіцячых і жаночых каманд, пры гэтым завяршаўся мантаж трыбун. Па заканчэнні рэканструкцыі стадыён быў урачыста адкрыты 3 верасня 2021 года. 5 сакавіка 2022 года на стадыёне адбыўся матч за Суперкубак Беларусі, у якім барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 1:0. Схема сектароўЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia