Дырэ-Дауа
Дырэ-Дауа (амх.: ድሬዳዋ) — горад на ўсходзе Эфіопіі. Адзін іх двух гарадоў краіны (разам з Адыс-Абебай) прыраўняны да ўзроўню рэгіёнаў. Дырэ-Дауа быў заснаваны ў 1902 годзе ў сувязі з пабудовай эфіопска-джыбуційскай чыгункі. Дырэ-Дауа размешчаны прыкладна за 500 км на ўсход ад Адыс-Абебы, за 150 км ад мяжы з Джыбуці і за 130 км ад мяжы з Самалі, на беразе ракі Дэчату. Вышыня горада над узроўнем мора — 1262 м. КліматКлімат горада характарызуецца як трапічны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 24,6 °C. Гадавая норма ападкаў — 637 мм. Самы засушлівы месяц — снежань з нормай 6 мм, а самы дажджлівы — жнівень з нормай 125 мм. Самы цёплы месяц — чэрвень, сярэдняя тэмпература якога складае 27,7 °C, а самы халодны — студзень з сярэдняй тэмпературай 21,2 °C.
НасельніцтваПаводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2007 год насельніцтва Дырэ-Дауа складае 341 834 чалавекі, з іх 171 461 мужчына і 170 461 жанчына. Этнічны склад насельніцтва: арома (45,9 %); самалійцы (24,3 %); амхара (20,17 %); гурагэ (4,55 %); тыграі (1,23 %) і харары (1,04 %). 47,95 % насельніцтва лічаць роднай мовай арома; 19,7 % — амхарскую; 26,46 % — самалійскую; 2,78 % — гурагэ і 1,04 % — харары. 70,8 % насельніцтва вызнаюць іслам; 25,71 % — вернікі эфіопскай праваслаўнай царквы; 2,81 % — пратэстанты і 0,43 % — каталікі[1]. Паводле даных перапісу 1994 года насельніцтва горада налічвала 251 864 чалавека, з іх 127 286 чалавек — мужчыны і 124 578 чалавек — жанчыны. Этнічны склад на той перыяд назіраўся наступны: арома (48 %); амхара (27.7 %); самалійцы (13.9 %); гурагэ (4,5 %); астатнія 5,9 % насельніцтва былі прадстаўнікамі іншых народнасцей. Доля мусульман складала 63,2 %; праваслаўных хрысціян — 34,5 %; пратэстантаў — 1,5 % і каталікоў — 0,7 %; 0,1 % насельніцтва вызнавалі іншыя рэлігіі[2]. Паводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2004 год 90,76 % насельніцтва Дырэ-Дауа маюць доступ да чыстай пітнай вады[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia