Дыферэнцыял (тэхніка)

Будова дыферэнцыяла

Дыферэнцыя́л у тэхніцы — зубчастая перадача, якая перадае рух ад аднаго вала двум іншым, што круцяцца з рознымі адноснымі скарасцямі, або ад двух валоў аднаму.

Дыферэнцыял у трансмісіі аўтамабіля або колавага трактара дае магчымасць вядучым колам круціцца з рознай хуткасцю, што неабходна на паваротах. Выкарыстоўваецца таксама ў механізмах прыводу вінтоў турбавінтавых самалётаў, на гусенічных машынах (падвойныя або складаныя дыферэнцыялы, якімі карыстаюцца як механізмамі павароту).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya