Дыянісіяс Лаўрангас
Дыянісіяс Лаўра́нгас (грэч. Διονύσιος Λαυράγκας; 17 кастрычніка 1860 або 1864, г. Аргастоліян, Грэцыя — 18 ліпеня 1941) — грэчаскі кампазітар, дырыжор, педагог. БіяграфіяВучыўся ў 1882—1885 гадах у кансерваторыі Неапаля , з 1885 і ў Парыжскай кансерваторыі ў Л. Дэліба, Ж. Маснэ і інш. Працаваў у вандроўных французскіх оперных трупах, оперны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 1894—1896 кіраўнік Філарманічнага таварыства ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нацыянальнага опернага тэатра («Лірыкі скіні», 1939). У 1901—1905 гадах прафесар Афінскай кансерваторыі. ТворчасцьУ ліку першых грэчаскіх кампазітараў звярнуўся да інструментальнай музыкі, у творчасці выкарыстоўваў народныя тэмы. Сярод твораў: 9 опер, у тл. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Дыдона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т.л. «Белы волас» (паст. 1917); сімфанічная паэма для аркестра «Пяцібор'е» (1896, для першых міжнародных Алімпійскіх гульняў у Афінах); хары, песні; музыка да драматычных спектакляў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia