Дыястала

Сэрца ў дыястале

Дыястала — адзін са станаў сардэчнай мышцы  (руск.) пры сэрцабіцці, а менавіта расслаблены ў інтэрвале паміж скарачэннямі (сісталамі).

Крывяны ціск у момант дыясталы запісваецца другім пасля сісталічнага, напрыклад, у запісу ціску «120/80» 80 — гэта дыясталічны ціск.

Дыястала (ад грэч. diastole — пашырэнне) — пашырэнне паражнін сэрца (звязана з расслабленнем цягліц перадсэрдзяў і страўнічкаў), падчас якога яно запаўняецца крывёй; разам з сісталай (скарачэннем) складае цыкл сардэчнай дзейнасці. Пры гэтым адкрыты мітральны  (руск.) і трохстворкавы  (руск.) клапаны, а лёгачны і аартальны  (руск.) клапаны закрыты.

Пры надыходзе смерці сэрца знаходзіцца ў стане дыясталы.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya