Дыяцэзія Печа
Дыяцэзія Печа (венг.: Pécsi Egyházmegye, лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Венгрыі з цэнтрам у горадзе Печ. Уваходзіць у склад мітраполіі Калача-Кечкемет. Дыяцэзія заснавана напачатку XI стагоддзя ў перыяд хрысціянізацыі Венгрыі. Лацінская назва дыяцэзіі лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis, літаральна «дыяцэзія Пяці Цэркваў» узыходзіць да старадаўняй назвы Печа — «Пяць цэркваў». Паводле даных на 2004 год у дыяцэзіі налічвалася 401 000 каталікоў (64,6 % насельніцтва), 132 святара і 206 прыходаў[1]. Кафедральным саборам дыяцэзіі з'яўляецца сабор Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Печы, які мае статус малой базілікі. З 2011 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Дзьёрдзь Удвардзі (венг.: György Udvardy). Ардынарыі
ЗноскіГл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia