Дыёкл (матэматык)
Дыёкл (Διοκλῆς, каля 240 да н.э. – каля 180 да н.э.) — грэчаскі матэматык. Пра яго жыццё вядома толькі тое, што ён быў сучаснікам Апалонія Пергскага. Урыўкі з працы Дыёкла «Пра запальныя люстэркі» (Περὶ πυρέιων) захаваліся ў каментарыі Еўтокія да трактата Архімеда «Пра шар і цыліндр». У адным з урыўкаў рашаецца задача пра дзяленне шара плоскасцю такім чынам, каб атрыманыя аб'ёмы мелі паміж сабой дадзеныя адносіны. У іншым урыўку разглядаецца прапанаванае Дыёклам рашэнне задачы пра падваенне куба з дапамогай спецыяльнай геаметрычнай крывой — цысоіды. У яшчэ адным урыўку цысоіда выкарыстоўваецца для рашэння больш агульнай задачы пра ўстаўку двух сярэдніх прапарцыйных паміж дзвюма дадзенымі велічынямі. Сачыненне Дыёкла аказала вялікі ўплыў на матэматыкаў ісламскага Усходу, і, у прыватнасці, на Ібн ал-Хайсама. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia