Дэвід Тэнант
Дэвід Джон Тэнант (англ.: David John Tennant, пры нараджэнні Мак-Дональд (англ.: McDonald); нар. 18 красавіка 1971[1][2], Bathgate[d], Шатландыя) — шатландскі акцёр. Стаў вядомы дзякуючы ролі Дзесятага Доктара ў тэлесерыяле «Доктар Хто» (2005—2010, 2013). У 2023 годзе вярнуўся ў серыял, сыграўшы Чатырнаццатага Доктара. Іншымі характэрнымі ролямі акцёра з’яўляюцца Алек Хардзі ў тэлесерыяле «Броўдчёрч» (2013—2017), Кілгрэйв у тэлесерыяле «Джэсіка Джонс» (2015—2019) і Кроўлі ў тэлесерыяле «Добрыя прадвесця» (з 2019 года). Да самых яркіх тэатральных прац Тэнанта адносяцца «Гамлет», «Рычард II» і «Герой вестыбюля». Роля ў апошняй прынесла Дэвіду намінацыю на брытанскую тэатральную ўзнагароду Лорэнса Аліўе ў катэгорыі «Найлепшы акцёр у п’есе»[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia