Дэзоксіхолевая кіслата
Дэзоксіхолевая[1] кіслата — адна з другасных жоўцевых кіслот, якія з’яўляюцца пабочнымі прадуктамі метабалізму кішачных бактэрый. Дзве асноўныя жоўцевыя кіслоты, якія сакрэтуюцца печанню, — холевая кіслата і хенадэзоксіхолевая кіслата. Бактэрыі метабалізіруюць хенадэзоксіхолевую кіслату ў другасную жоўцевую кіслату — літахолевую, а холевую кіслату — у дэзоксіхолевую кіслату. Растваральная ў спірце і воцатнай кіслаце. У чыстым выглядзе ўяўляе сабой крышталічны парашок ад белага да амаль белага колеру. Дэзоксіхолевая кіслата даступная ў ЗША ў якасці непатэнтаваных лекаў з красавіка 2021 года і прадаецца, у прыватнасці, пад гандлёвай маркай Kybella.[2] ВыкарыстаннеДэзоксіхолевая кіслата з моманту яе адкрыцця выкарыстоўваецца ў розных галінах медыцыны чалавека. У арганізме чалавека дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца пры эмульгаванні тлушчаў для ўсмоктвання ў кішэчніку. У некаторых краінах (уключаючы Швейцарыю) яна была ліцэнзавана ў якасці эмульгатара ў харчовай прамысловасці,[3] але больш не выкарыстоўваецца. У даследаваннях дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці мяккага дэтэргенту для вылучэння мембраназлучаных бялкоў. Крытычная канцэнтрацыя міцэлаўтварэння для дэзоксіхолевай кіслаты складае прыкладна 2.4-4 mM.[4] Дэзоксіхолат натрыю, натрыевая соль дэзоксіхолевой кіслаты, часта выкарыстоўваецца ў якасці біялагічнага дэтэргенту для лізіса клетак і салюбілізацыі клеткавых і мембранных кампанентаў.[5] Дэзоксіхолат натрыю, змяшаны з фасфатыдзілхалінам, выкарыстоўваецца ў мезатэрапеўтычных ін’екцыях для ліполізу і выкарыстоўваецца ў якасці альтэрнатывы хірургічнаму сячэнню пры лячэнні ліпомы .[6] Дэзоксіхалаты і вытворныя жоўцевых кіслот у цэлым актыўна вывучаюцца як структуры для ўключэння ў нанатэхналогіі.[7] Яны таксама знайшлі прымяненне ў мікралітаграфіі ў якасці святлаўстойлівых кампанентаў.[8] У ЗША дэзоксіхолевая кіслата пад гандлёвай маркай Kybella адобрана Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў для памяншэння тлушчу ніжэй падбародка.[9][10] Пры увядзенні ў падбародкавы тлушч дэзоксіхолевая кіслата дапамагае разбураць тлушчавыя клеткі, якія метабалізіруюцца арганізмам на працягу некалькіх месяцаў.[10] Kybella вырабляецца Kythera Biopharmaceuticals.[11][12] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia