Дэла Роверэ
Дэ́ла Ро́верэ (італ.: della Rovere) — сямейства з Савоны, з якога паходзілі Папы Рымскія Сікст IV (будаўнік Сіксцінскай капэлы) і Юлій II (заступнік Мікеланджэла). Іх сямейным магільным склепам служыла рымская царква Сан-П'етра-ін-Вінколі. Ад даўно згаслай герцагскай дынастыі варта адрозніваць іх цёзак, дэла Роверэ з П’емонта (rovere па-італьянску — «дуб», прозвішча вельмі распаўсюджанае). ГісторыяПапа Сікст перадаў сваім сваякам кіраванне Сенігаліяй, герцагствамі Арчэ і Сора і шэрагам іншых гарадоў. Прытрымліваючыся ватыканскай практыкі непатызму, Папа Юлій пасадзіў сваіх пляменнікаў на лепшыя біскупскія кафедры Італіі. Адзін з гэтых пляменнікаў, Франчэска Марыя, з падачы Папы быў усыноўлены сваім дзядзькам, бяздзетным герцагам Урбінскім Гвідабальда з роду Монтэфельтра. У 1513 годзе да ўладанняў дэла Роверэ дадаўся горад Пезара. Нягледзячы на супраціўленне тасканскіх Медычы, валадарства дэла Роверэ ва Урбіна працягвалася з 1508 да 1626 года, калі іх зрынуў з прастола Папа Урбан VIII. Кніжныя скарбы герцагаў былі вывезены ў Ватыкан, а апошняя прадстаўніца роду ў 1633 узяла шлюб з тасканскім герцагам Фердынанда II Медычы. Уплывовы кардынал дэла Роверэ (1533—1598) меў незаконнанароджанага сына Іпаліта. Яго дачка Лукрэцыя дэла Роверэ (1589—1652) у 1609 годзе ўзяла шлюб з Маркантаніа Лантэ, даўшы пачатак княжацкай і герцагскай фаміліі Лантэ дэла Роверэ. Адным з уладанняў гэтага сямейства была знакамітая віла Лантэ пад Вітэрба. Прадстаўнікі![]() Папы рымскія
Герцагі Урбінскія (1508—1626)(спадчыннікі дынастыі Монтэфельтра)
Іншыя
Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia