Дэльта АкавангаДэльта Акаванга (або Балота Акаванга) у Батсване — найвялікшая ў свеце ўнутраная рачная дэльта, гэта значыць дэльта, якая не мае сцёку ў акіян ці мора.
Раней тэрыторыя дэльты была часткай возера Макгадзікгадзі, што высахла каля 10 тыс. гадоў таму. Зараз рака Акаванга, што сцякае з плато Анголы, не мае сцёку ў мора. Замест гэтага, яна ўліваецца ў пяскі пустыні Калахары, абвадняючы 15000 км² пустыні. Штогод каля 11 км³ вады дасягае дэльты. Частка гэтай вады падчас вільготнага сезона сягае далёка на поўдзень, ствараючы возера Нгамі. ![]() Вада ракі незвычайна чыстая, перш за ўсё з-за адсутнасці сельскагаспадарчай і прамысловай дзейнасці ўздоўж ракі Акаванга. У дэльце вада праходзіць скрозь фільтр шматлікіх астравоў і выпарваецца, пакідаючы пасля сябе шмат солі. Гэтыя адклады солі часта бываюць настолькі магутнымі, што расліннасць знікае ў цэнтральных частках астравоў, дзе ў вялікай колькасці адкладаюцца крышталі солі. ![]() Рака Акаванга разліваецца штогод на працягу вільготнага сезона, які пачынаецца ў сярэдзіне лета на поўначы і на 6 месяцаў пазней на поўдні. Вада дэльты адносна хутка выпарваецца з-за высокіх тэмператур і сухога паветра, што прыводзіць да цыклічнай змены памеру дэльты. Астравы часта цалкам знікаюць на працягу паводак, а затым зноў асушваюцца на працягу сухога сезона. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia