Дэльтоід

Дэльтоід

Дэльтоід — чатырохвугольнік, які мае дзве пары бакоў аднолькавай даўжыні. У адрозненне ад паралелаграма, роўныя не процілеглыя, а пара сумежных бакоў. Выпуклы дэльтоід мае форму, падобную да паветранага змея.

Уласцівасці

Два дэльтоіды з упісанымі акружнасцямі.
  • Вуглы паміж бакамі няроўнай даўжыні роўныя. На ілюстрацыі абодва гэтыя вуглы роўныя суме сіняга вугла з чырвоным вуглом.
    • Дэльтоід можна ўпісаць у акружнасць тады і толькі тады, калі вуглы паміж бакамі няроўнай даўжыні прамыя. Тады даўжэйшая дыяганаль з’яўляецца дыяметрам гэтай акружнасці.
  • Дыяганалі дэльтоіда перасякаюцца пад прамым вуглом.
  • У любы дэльтоід можна ўпісаць акружнасць.

Плошча

, дзе і даўжыні дыяганаляў.
, дзе і даўжыні бакоў, а вугал паміж імі

Асобныя выпадкі

  • Калі процілеглыя бакі дэльтоіда роўныя, то такі дэльтоід з’яўляецца ромбам.
  • Калі абедзве дыяганалі дэльтоіда роўныя альбо роўныя ўсе бакі, то дэльтоід з’яўляецца квадратам.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya