Дэлія (адзенне)![]() Дэлія, Дэльюра, Дзілія, Дэлея, Дылія[1] (ад турэцк.: tellu, telli) — зімовы верхні варыянт адзення прамога крою. АпісаннеВерхняя частка дэлій звычайна шылася шчыльна да стану, ад пояса расшыралася. На пашыў ішлі каштоўныя тканіны пунсовага, пурпурнага, блакітнага колераў, адзенне падшывалі футрам рысі , куніцы, мядзведзя і іншых. Каўнер рабілі з футра рысі. Зашпільвалі на залатыя ці сярэбраныя гузікі[1]. Нашэнне і варыянтыЗаможныя мяшчане насілі зімой кароткае футра, падбітае лісой або з аўчыны з адкладным каўняром з больш каштоўнага футра. Калі выходзілі з хаты ў дарогу, то зверху на футра апраналі дэлію. Яна пакрывалася зверху сукном, падбівалася дарагім футрам. Да 1550-х гадоў мелі рукавы, якія ў наступным набылі дэкаратыўную ролю і свабодна звісалі па баках. Насілася наапашкі. У 1583—1630 гадах насілі кароткія дэліі, ці дэлійкі, якія былі без каўняроў, зашпільваліся на гузікі, пазней — на пятліцы, мелі нашыўкі з залатых і сярэбраных тасёмак[1]. У беларускай шляхты існавалі два варыянты дэліі — зімовы і дэмісезонны. Бытавалі дэліі і без каўняра[2]. Дэлія — абавязковае адзенне вершніка, яна апраналася паверх вайсковага рыштунку[1]. У XVIII стагоддзі дэлія падбівалася футрам, па крою нагадвала кірэю, была крыху прыталенай, з багатым аздабленнем. Лёгкія дэлійкі, не падбітыя футрам, служылі летняй адзежай, пераважна для аховы ад дажджу. З канца XVIII стагоддзя дэліі сталі адзеннем дваровых людзей[1]. На аснове дэліі, разам з іншымі відамі верхняга адзення, сфарміраваліся часткі кунтушовага строю[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia