Дэмакратычная Рэспубліка Емен

Гістарычная дзяржава
Дэмакратычная Рэспубліка Емен
جمهورية اليمن الديمقراطية
Сцяг
Сцяг
< 
 >
1994 — 1994

Сталіца Адэн
Мова(ы) арабская
Грашовая адзінка дынар Паўднёвага Емена
Форма кіравання дэмакратыя
Прэзідэнт
 • 1994 Алі Салем аль-Бейд

Дэмакратычная Рэспубліка Емен (араб. جمهورية اليمن الديمقراطية‎) — дзяржава, абвешчаная ў Адэне падчас Грамадзянскай вайны ў Емене 21 мая 1994. Яна стала спробай еменскіх сацыялістаў вярнуць незалежнасць Паўднёваму Емену. Рэспубліка не была прызнана ні адной краінай свету, у тым ліку і Саудаўскай Аравіяй, нягледзячы на яе сімпатыі сепаратыстам.

Прэзідэнтам рэспублікі стаў былы кіраўнік НДРЕ Алі Салем аль-Бейд. Пасля заняцця ўрадавымі войскамі гарадоў Эль-Мукала і Адэна і завяршэння грамадзянскай вайны Дэмакратычная Рэспубліка Емен была ліквідаваная, а яе ўрад на чале з аль-Бейдам збег у Аман.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya