Дэмет Еўгар
Дэмет Еўгар (турэцк.: Demet Evgar; нар. 18 мая 1980, Маніса, Турцыя) — турэцкая актрыса, вядомая сваімі ролямі ў мастацкіх фільмах і серыялах. Пачала сваю кар’еру ў 2000 годзе. Першай яе працай у вялікім кіно была роля ў серыяле «Сем суседзяў». Яна таксама робіць актыўную кар’еру ў якасці актрысы ў тэатры, дзе дэбютавала. БіяграфіяДэмет Еўгар пачала граць у 17 гадоў з аматарскай тэатральнай групай Afsem Theater. Яе першае з’яўленне на сцэне было ў п’есе Рэя Куні: «Гэта працуе ў сям’і». Падчас вучобы ў Нацыянальнай тэатральнай школе Стамбульскага універсітэта, Еўгар сфармавала са сваімі сябрамі тэатральную групу пад назвай «Тыятро Кілчык»[2]. Працуючы ў групе як акторка, яна таксама была часткова і драматургам, бо дапамагала пісаць сцэнары. Затым Еўгар выступала ў знакамітым тэатры «Кентэр» у спектаклі «Блакітны пакой». Спектакль «Ганна Карэніна», «Басамак» і «Кімры» з яе ўдзелам былі ўдастоены ўзнагарод. У 2007 годзе турэцкая актрыса Дэмет Еўгар з’явілася на сцэне ў пастаноўцы «Rock Musical». Яе пазнейшыя выступленні ў тэатры «Пангар», які яна сфармавала ў 2012 годзе, уключалі ў сябе такія шэдэўры, як «Макбет» і «Кароль Лір». Пасля гэтых спектакляў акторка атрымала добры акцёрскія навыкі, і навучылася паспяхова граць складаныя ролі. Пераход актрысы на тэлебачанне і кіно здаваўся беспраблемным дзякуючы яе навыкам ў тэатры. Дэмет Еўгар з’явілася ў многіх тэлешоў, такіх як «Керэм з Аслы», «Мае дзеці» і «Камандзір заказаў», а пасля ішоў шэраг паспяховых фільмаў: «Ванны пакой», «Жанчыны бэйза», «Я бачыў сонца» і «Адважныя атаманкі». Серыял «Мужчына і жанчына» быў створаны як рэмейк французскага тэлешоў «Un Gars, Une Fille». Яго трансляцыя ішла адразу па трох папулярных каналах: «Star TV», «Turkmax» і «Fox TV». У гэтым серыяле акторка грала ролю Зейнеп. Гэтая роля прынесла Дэмет Еўгар ўсеагульнае прызнанне і вядомасць у акцёрскім свеце Турцыі. Серыял доўжыўся 8 сезонаў, а ўсяго у ім было 465 серый. Дзякуючы шырокаму спектру навыкаў і глыбокаму разуменню акцёрскага стылю Дэмет Еўгар атрымала мноства ўзнагарод у тэатральным, тэле- і кінамастацтве. Мае шмат узнагарод і намінацый. У 2016 годзе пачаўся даволі вядомы серыял «Ты мая Радзіма», у якім Дэмет сыграла Кару Фацьму. У 2018 годзе Дэмет Еўгар была прызначаная на галоўную ролю ў серыяле «Двор»(Avlu), дзе яна грае зняволеную. Асабістае жыццё16 сакавіка 2022 года Дэмет Еўгар выйшла замуж за бізнэсмэна Левента Бабаташа. Пра гэта акторка паведаміла ў сваім Instagram[3]. 17 жніўня 2022 года ў Дэмет Еўгар і Левента Бабаташа нарадзілася дачка Маві[4]. Факты[5]
Фільмаграфія2020 — Яркае полымя / Alev Alev (серыял) … Джэмрэ Каябэйлі 2019 — Палёт на дыване-самалёце 2 / Organize Isler 2 (фільм). 2018 — Двор / Avlu (серыял) … Дэніз Дэмір. 2018 — Абедзенны стол з сакрэтам / Sofra Sırları (фільм) … Несліхан. 2017 — Няма неабходнасці ў назіральніках / Aşkın Gören Gözlere ihtiyacı Yok (фільм) … Хандан. 2017 — Паміж сям’ёй / Aile Arasında (фільм) … Салмаз. 2017 — Мая Радзіма — Ты / Vatanım Sensin (серыял) … Кара Фатма. 2016 — Дрэнны кот Серафетцін / Kötü Kedi Serafettin (серыял) … Міскет. 2015 — Вось яшчэ / Yok Artık (фільм) … Сейда. 2013 — Вы асвятліце ноч / Sen Aydınlatırsın Geceyi (фільм) … Ясмін. 2013 — У мяне ёсць роля / Cast-ı Olanmı Var (фільм). 2011 — Пачатак / Başlangıç (фільм) … Дуйгу. 2011 — Нічога сабе знаёмства / Vay Arkadaş (фільм) … Ніл. 2009 — Адважныя атаманкі / Yahşi Batı (фільм) … Сузан Ван Дзіку. 2009 — Нявінны / Masumlar (серыял)… Башак. 2009 — Я бачыў сонца / Güneşi Gördüm (фільм) … Хавар. 2009 — Мужчына і жанчына / 1 Kadın 1 Erkek (серыял) … Зейнеп. 2007 — Макіяж у цемры / Karanlıkta Makyaj (фільм) … Сеслендырме. 2006 — Мужчыны не плачуць / Erkekler Ağlamaz (серыял) … Зейнеп. 2006 — Тэатр Дэмет / Bir Demet Tiyatro (серыял) … Шэрміе. 2005 — Загадвай, камандзір / Emret Komutanım (серыял) … Устэймен Чыдем. 2005 — Жанчыны Бейзы / Beyza’nın Kadınları (фільм) … Бейза Цюркер. 2005 — Ванны пакой / Banyo (фільм) … Хюлья. 2004 — Мае дзеці / Bütün çocuklarim (серыял) … Эйсі. 2003 — Чынаралці / Çınaraltı (серыял) … Нілюфер. 2003 — Падзенне сферы / Yuvam Yıkılmasın (серыял) … Хюлья. 2002 — Керэм з Аслі / Aslı ile Kerem (серыял) … Эліз. 2002 — Салодкае жыццё / Tatlı Hayat (серыял)… Дэфнэ. 2000 — Сем суседзяў / Едзі Нумара (серыял) … Эліз. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia