Дэмура Фуміо
Дэмура Фуміо (нарадзіўся ў Ёкагама, Японія 15 верасня 1938) — японcкі майстар і настаўнік баявых мастацтваў, 9 Дан Shito-ryū , мае званне Сіхан.
У наступныя гады Дэмура атрымаў міжнароднае прызнанне са сваімі наватарскімі дэманстрацыямі баявых мастацтваў у паўднёвай Каліфорніі і Лас-Вегасе. Ён таксама стаў галоўным інструктарам Shito-ryū Itosu Kai USA. Падчас свайго знаходжання ў Лас-Вегасе ён навучаў Стывена Сігала. Дэмура атрымаў шматлікія ўзнагароды і быў прызнаны амерыканскімі і міжнароднымі згуртаваннямі баявых мастацтваў. У 2005 годзе ён адзначыў свой 40-ы год у Злучаных Штатах у якасці майстра і настаўніка баявых мастацтваў. Genbu Kai International аддзяліўся ад Itosu Kai International ў 2003 годзе. У цяперашні час ён з’яўляецца прэзідэнтам і галоўным інструктарам Shito-ryū Genbu Kai International. Дэмура жыве ў Паўднёвай Каліфорніі, але праводзіць большую частку свайго часу ў турах (у ЗША і за мяжой) у якасці настаўніка і афіцыйнага госця. Ён навучае каратэ студэнтаў у многіх штатах ЗША і больш чым у 24 краінах. Нягледзячы на тое, што ён пражыў у Злучаных Штатах больш за 40 гадоў, Дэмура застаецца японскім грамадзянінам, але вельмі добра гаворыць па-англійску. Ачуняўшы ад невялікіх праблем з сэрцам, ён доўгі час вандраваў па свеце, наведваючы Genbu-Kai dojos, праводзячы семінары па Каратэ і Кобудо і здымаючыся ў фільмах.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia