Дэні Роўз
Даніэль Лі «Дэні» Роўз (англ.: Daniel Lee "Danny" Rose, нар. 2 ліпеня 1990, Данкастэр, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2016—2019). Клубная кар’ераПрафесійную кар’еру распачаў у клубе «Лідс Юнайтэд» у 2006 годзе. Упершыню ў склад «Лідса» ён трапіў у 2006 годзе, а ў ліпені 2007 быў прададзены ў «Тотэнхэм Хотспур». У 2009—2011 гадах аддаваўся ў арэнды ў клубы Чэмпіёншыпа, сезон 2012/13 правёў у Прэм’ер-лізе ў складзе «Сандэрленда». У 2013 годзе вярнуўся ў «Тотэнхэм», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ньюкасл Юнайтэд»[2], у жніўні вярнуўся ў «Тотэнхэм Хотспур», аднак у сезоне 2020/21 заставаўся без гульнявога нумара і не выхадзіў на поле. У чэрвені 2021 года «Уотфард» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з Роўзам як свабодным агентам. У верасні 2022 года пакінуў «Уотфард». Міжнародная кар’ераДэні Роўз выступаў за моладзевыя зборныя Англіі ва ўзросце да 17, 19 i 21 гадоў. 1 чэрвеня 2009 года ён быў выкліканы ў зборную Англіі да 21 года, свой першы гол за яе ён забіў 14 лістапада 2009 года ў матчы супраць Партугаліi. 26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскім матчы супраць Германіі (3:2). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia