Дэтрытафагія![]() Дэтрытафагі — гетэратрофныя арганізмы, што харчуюцца дэтрытам, то бок недараскладзенымі часткамі раслін і жывёл і іх адкідамі (капрафагі). З’яўляюцца важным аспектам многіх экасістэм. Могуць жыць на любым тыпе глебы з арганічным кампанентам, у тым ліку ў марскіх экасістэмах. Дэтрытафагі садзейнічаюць раскладанню і кругавароту пажыўных рэчываў[1]. Раслінныя тканкі складаюцца з устойлівых малекул (напрыклад, цэлюлозы, лігніну, ксілану), якія раскладаюцца значна павольней, чым іншыя арганічныя малекулы. Дзейнасць дэтрытафагаў прычыняецца да таго, што ў прыродзе не назіраецца назапашванне раслінных рэшткаў[2] [3]. Тыповыя прадстаўнікі дэтрытафагаў — двухпарнаногія, нагахвосткі, станожкі, гнаявыя мухі, смаўжы, многія дажджавыя чэрві, марскія зоркі, галатурыі (марскія агуркі), некаторыя многашчацінкавыя чэрві. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia