Дэісус (Маркіянавіч)
Дэісус — абраз, створаны ў 1758 годзе вядомым беларускім іканапісцам Маркіянавіча, які праходзіў навучанне ў іканапіснай школе-майстэрні Кіева-Пячэрскай лаўры, як цэнтральная частка іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікі Рожан былога Слуцкага княства. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. Памер абраза — 130,5 × 98,5 см[2]. СюжэтВылучаецца мажорнай колеравай гамай і вялікай дэкаратыўнасцю[2]. Да Хрыста Уседзяржыцеля ў чырвоным з буйным пазалочаным і пасярэбраным фларальным арнаментам на зялёнай падкладцы з пазалочаным арнаментам, які імітуе карункі, па гарлавіне і нізе рукавоў сакасе і сінім хітоне і плашчы звяртаюцца Маці Божая ў сінім хітоне, чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі і Іаан Прадцеча ў карычневай мілоці, зялёным на чырвонай падкладцы плашчы. Аголеныя ногі Хрыста стаяць на зялёным падножжы. Позем светла-карычневы, фон вохрысты з раслінным ляпным арнаментам . Рама — карытцам. У верхняй частцы рамы з паўкруглай выемкай на зялёным фоне — дзве галоўкі анёлаў-пуці з ружовымі крыламі паміж блакітных, вохрыстых раслінных парасткаў аканту і ружовай кветкай у цэнтры[3]. Вакол галавы Хрыста — крыжасты німб з кананічнымі літарамі Ὀ, ὤ, Ν. Фон абраза дэкараваны ляпным раслінным арнаментам (часткова страчаным). У ніжняй частцы змешчаны надпіс (даецца ў сучаснай транскрыпцыі): «Сей Образъ Справленъ до цркви Рожонской Марка Сечка и Давыдъ Сечка за отпущение грехов своихъ 1758 года месяца иіля 3 дня. В. Маркіянович малевал»[2]. ПаходжаннеАбраз выяўлены 11-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1968 годзе ў Пакроўскай царкве в. Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці[3]. Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972-75 (Ленінград)[3]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia