Д1 (дызель-цягнік)
Дызель-поезд Д1 (Д1) — серыя дызель-цягнікоў, якая будавалася ў 1964—1988 гадах венгерскім заводам Ганц-МАВАГ (венг.: Ganz–MÁVAG) у Будапешце, для чыгунак СССР. Агулам пабудавана 605 саставаў. Пачынаючы з 1964 года, дызель-цягнікі эксплуатавалі на Горкаўскай, Данецкай, Маскоўскай, Львоўскай, Адэска-Кішынёўскай, Кастрычніцкай, Прыбалтыйскай, Паўднёва-Усходняй чыгунках для арганізацыі прыгарадных і мясцовых пасажырскіх зносін на неэлектрыфікаваных і часткова электрыфікаваных участках. У наш час эксплуатуюць на Адэскай, Львоўскай, Данецкай, Малдаўскай і Маскоўскай чыгунках. ГісторыяЗавод Ганц-МАВАГ быў адным з асноўных пастаўшчыкоў дызель-цягнікоў для чыгунак СССР, поруч з Рыжскім вагонабудаўнічым заводам. Першыя венгерскія дызель-цягнікі паступілі ў Савецкі Саюз пасля Вялікай Айчыннай вайны як рэпарацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Міністэрствам шляхоў зносін СССР быў намечаны курс на пераход ад паравой цягі да электрычнай і цеплавознай, у сувязі з гэтым у 1960 годзе заводу Ганц-МАВАГ, каб замяніць паравую цягу ў прыгарадным руху на участках, не падлягалых бліжэйшымі гадамі электрыфікацыі, дызельнай маторавагоннай, быў заказаны выпуск трохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д[1]. У ходзе эксплуатацыі быў выяўлены іх асноўны недахоп — недастатковая пасажыраўмяшчальнасць. У сувязі з гэтым завод Ганц-МАВАГ у 1963 годзе прыступіў да паралельнага выпуску чатырохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д1 (дызель-цягнікі № 201—295 таксама мелі знешні індэкс «Д»). Выпуск дызель-цягнікоў Д1 працягваўся да 1988 года[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia