Евангелле паводле Пятра

Евангелле паводле Пятра — адзін з новазапаветных апокрыфаў. Існавала ў першыя стагоддзі хрысціянства, але было адпрэчана царквой. Евангелле Пятра ведаў Юстын.

Евангелле паводле Пятра адносіцца да Евангелляў Пакутаў — распавядае пра суд Пілата, распяцце Ісуса, яго пахаванне і Уваскрэсенне. Таксама Евангелле паводле Пятра ўтрымлівае фрагмент, які разглядаецца тэолагамі як апавяданне пра сашэсце ў пекла. Завяршаецца тэкст з'яўленнем Ісуса жонкам-міраносіцам.

У XIX стагоддзі ў Ахміме (Егіпет) у магіле сярэднявечнага манаха былі знойдзены ўрывак з Евангелля Пятра і «Апакаліпсіс Пятра». Творы былі напісаны па-грэчаску. Ва ўрыўку з евангелля аўтар заве сябе «я, Пётр». Евангелле Пятра выклікала вялікія спрэчкі і ў асяроддзі тэолагаў, і ў асяроддзі вучоных.[1][2]

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya