Евангелле паводле Пілата
«Евангелле паводле Пілата» (фр.: L'Évangile selon Pilate) — другі раман французскага пісьменніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае евангеллі» (Mes évangiles). СюжэтЧастка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная з Іудам Іскарыётам задума па распаўсюджанні Божага слова стане ажыццяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы? Частка другая. Рымскі прэфект Понцій Пілат расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму раследавання па пошуку зніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа. Беларускія перакладыНа беларускую мову раман перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia