Емяльян Рыгоравіч Саўчанка |
Дата нараджэння |
18 жніўня 1899(1899-08-18) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 мая 1966(1966-05-01) (66 гадоў) |
Альма-матар |
|
Грамадзянства |
|
Званне |
генерал-маёр і брыгадны генерал |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
У адстаўцы |
выкладчык у Ваеннай акадэміі |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Саўчанка.
Емяльян Рыгоравіч Са́ўчанка (18 жніўня 1899 — 1 мая 1966) — генерал-маёр (28.4.1943[1]).
Е. Р. Саўчанка нарадзіўся ў горадзе Дрыса[2] (па іншых звестках у вёсцы Чарняўшчына[3]).
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце — начальнік штаба, намеснік камандзіра стралковага корпуса, арміі, намеснік начальніка тылу Войска Польскага. Удзельнік абароны Ленінграда, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.[3]
З 1947 года начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе[3]. З 1953 года генерал-маёр Е. Р. Саўчанка ў запасе. Працаваў выкладчыкам у Ваеннай акадэміі.
Узнагароды
Узнагароджаны сям’ю ордэнамі і медалямі. Сярод узнагарод — ордэн Леніна і ордэн Кутузава II ступені[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі