Еўрапейская праўда
Еўрапейская праўда (ЕП; укр.: Європейська правда, ЄП) — інтэрнэт-выданне Украіны, прысвечанае Еўропе, НАТА і рэформам ва Украіне. Сайт «Еўрапейскай праўды» запрацаваў у пачатку чэрвеня 2014 года. Выданне створана і кіруецца журналістамі Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам.[1][2][3] ГісторыяІдэя заснавання «Еўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку і Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасля закрыцця газеты «Коммерсантъ-Украина». «Еўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падраздзяленнем «Украінскай праўды», хоць праект з’яўляецца незалежным выданнем з юрыдычна асобнай рэдакцыяй і звязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнёрстве і абмене кантэнтам.[4][5] Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў. Змена ўласніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не змяніла адносіны паміж выданнямі.[6] Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 года.[7] 21 студзеня 2022 года выданне афіцыйна запусціла англамоўную версію.[8] Рэдакцыйныя прынцыпы:
ФінансаваннеФінансаванне праекта ажыццяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшання ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку «Еўрапейскай праўдзе» аказвалі Еўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэння, Рада Еўропы, NATO Public Diplomacy Division (PDD), Еўрасаюз, МЗС Чэхіі, National Endowment for Democracy і г.д. 3 2018 ключавым донарам праекта з’яўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца з бюджэту Кангрэса ЗША.[3] Па словах рэдактара «Еўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» з’яўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістравана як грамадская арганізацыя).[10] АцэнкаПаводле апытання 103 экспертаў у 2021 годзе, анлайн-выданне найбольш якасна асвятляла пытанні знешняй палітыкі сярод украінскіх медыя.[11][12] У снежні 2021 года Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі - 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт».[13][14] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia