Еўрапейскі тур PTC 2012/2013 – Этап 1 (таксама вядомы як Пол Хантэр Класік 2012 (англ.: Paul Hunter Classic 2012) і Arcaden Paul Hunter Classic 2012 ад назвы спонсара) — прафесійны міні-рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 26 жніўня 2012 года на арэне Stadthalle, у Фюрце, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €70,000, з якіх €12,000 атрымаў пераможца.
Прызавы фонд турніру склаў €70,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2012/2013, якія праходзілі ў Еўропе. Пераможца спаборніцтва атрымаў €12,000. Апроч таго, прыз за максімальны брэйк, які выканаў Кен Доэрці ў паядынку 1/64 фіналу, склаў €1,895.