Жалезадэфіцытнае малакроўе
Жалезадэфіцытнае малакроўе — паніжаны ўзровень гемаглабіну і чырвоных крывяных цельцаў у крыві ў сувязі з нястачай жалеза. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам малакроўя. Ускладненне хваробы вядзе да ішэміі і інфаркту міякарда, заўчаснага старэння ў выніку кіслароднага галадання тканак[3]. ПапярэджаннеНайлепшым спосабам прадухіліць хваробу ёсць штодзённы прыём багатай на жалеза ежы жывёльнага паходжання (мяса, рыба, хатняя птушка, тварог, цвёрды сыр і яйкі). Шмат жалеза таксама змяшчаюць бабовыя, бульба і рыс. Аднак жалеза з гародніны горш засвойваецца[3]. ПрычыныУзнікненню хваробы спрыяе недастатковае паступленне жалеза з ежай, парушэнне ўсмоктвання жалеза ў кішэчніку і кровастрата ў выніку хранічнай хваробы (гастрыт, язва страўніка і 12-палай кішкі, паліп і рак тоўстай кішкі, грыжа страўніка). Таксама шкодзяць рэўматоідны артрыт, гепатыт, глісная хвароба і сэпсіс. Усмоктванню жалеза перашкаджае і працяглы прыём лекаў, што замінаюць вытворчасці салянай кіслаты страўніка[3]. ПраявыХвароба на пачатку выяўляецца праз павышаную стомленасць і бледнасць скуры пазногцевых ложаў, далоняў, унутранай паверхні павекаў і вуснаў. Адзначаецца пахаладанне кісцяў і ступняў, галавакружэнне і пачашчанае сэрцабіцце[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia