Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 29 красавіка 2010 года.
Сюжэт
Прайшло паўгады з таго часу, як свет даведаўся, што мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк з’яўляецца ўладальнікам унікальнай кібер-броні Жалезнага чалавека. Грамадскасць патрабуе, каб Старк перадаў тэхналогію броні ўраду ЗША, але Тоні не хоча выдаваць яе сакрэты, таму што баіцца, што яна трапіць не ў тыя рукі.
Між тым Іван Ванка — сын рускага вучонага, які калісьці працаваў на фірму Старка, але потым быў звольнены і пазбаўлены ўсяго, мае намер адпомсціць Тоні за беды сваёй сям’і. Для чаго будуе сваю высокатэхналагічную зброю.
Роберт Даўні-малодшы рэкамендаваў Джасцін Теру Джону Фаўра ў якасці сцэнарыста фільма.
Гэта першы сіквел, спрадзюсаваны студыяй Marvel Studios.
Гэта першы сіквел Джона Фаўра і як рэжысёра, і як акцёра.
Дон Чыдл змяніў Тэрэнса Говарда ў ролі Роўдзі пасля пагаршэння адносін паміж Тэрэнсам і студыяй Marvel.
Прут (Мікі Рурк), як ён паказаны ў фільме, уяўляе сабой камбінацыю двух зладзеяў Жалезнага чалавека - Прута і Крымсан Дынама, апранутага ў браню, якая кантралюе электрычнасць.
Сэмюэл Л. Джэксан, які з’явіўся ў першым фільме ў ролі Ніка Ф’юры, перад здымкамі другой часткі заключыў унікальную здзелку са студыяй Marvel, згодна з якой ён з’явіцца ў дзевяці фільмах у вобразе Ніка.
Скарлет Ёхансан так моцна хацела выканаць ролю Чорнай ўдавы, што пафарбавала валасы ў руды колер яшчэ да таго, як яе зацвердзілі на гэтую ролю.
Па словах Дона Чыдла, ён спрабаваў сыграць Роўдзі па-свойму, але ў рэшце рэшт скапіяваў большую частку персанажа з Тэрэнса Говарда.
Для ролі Чорнай ўдавы Скарлет Ёхансан старанна трэніравалася шэсць тыдняў да здымак і працягвала трэніравацца на працягу шасці месяцаў здымак.
Сэм Рокуэл, які выканаў ролю Джасціна Хамера, разглядаўся на ролю Тоні Старка ў першай частцы.
У коміксах Джасцін Хамер - пажылы чалавек, але для фільма яго спецыяльна «амаладзілі», каб лепш адпавядаць ролі суперніка Тоні Старка.[11]