Жаўталоз
Жаўталоз, Вярба пурпуровая[1], Жоўтая лаза[2] (Salix purpurea) — куст з роду вярба сямейства вярбовых. Апісанне![]() Куст вышынёй 2—5 м, э тонкімі гнуткімі голымі галінкамі. Кара жоўтая, чырванавата-жоўтая або пурпуровая, бліскучая, нярэдка з шызым налётам, унутры лімонна-жоўтая. Лісце на кароткіх чаранках, вузкае, адваротналанцэтнае, голае, шызаватае, суцэльнакрайняе, на канцы з шыпападобным вастрыём, часта размешчана супраціўна (прыкмета, не характэрная для іншых відаў роду), амаль без прылісткаў. Кветкавыя каташкі сядзячыя, тычынкавыя з пурпуровымі пыльнікамі, цвітуць раней або адначасова з распусканнем лісця. Плады — каробачкі з шаўкавістым лямцавым апушэннем. ПашырэннеПашыраны ў Еўропе, Паўднёвай Сібіры, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі ў заходніх і паўночных раёнах праходзіць мяжа суцэльнага арэала. Расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы. Асаблівасці біялогііЦвіце ў красавіку-маі, плоданасіць у чэрвені. ТаксанаміяВід Жаўталоз уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца для ахоўыых пасадак, жывых агароджаў, замацавання берагоў, адхонаў. Прут ідзе па тонкае пляценне, кара (у ёй да 8 % танідаў) — на дубленне і атрыманне саліцыну. Дэкаратыўная расліна (ёсць разнавіднасці, цікавыя для азелянення). Добры меданос. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia