Жаўтушнік лакфіёлавы
Жаўту́шнік лакфіёлавы[1], жаўтушка[1] (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая Травяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх. Распаўсюджанне і экалогіяВід распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Натуралізаваўся ў Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і Аргенціне[2]. Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маі—кастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф[3]. ВыкарыстаннеУ насенні расліны маецца да 48 % тлустага алею[1]. Лекавая расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia