Жужаль бліскучы
Жужаль бліскучы (Carabus nitens) — жук з сямейства жужаляў. Гэта адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду Жужалі. АпісаннеЦела даўжынёй 14-18 мм, чорнае. Галава і пярэдняспінка залаціста-чырвоныя, надкрылы зялёныя.[2] Канечнасці чорныя або цёмна-зялёныя, у залежнасці ад падвіду. ПаводзіныГэты від аддае перавагу адкрытым прасторам, парослым травой і кустамі, але сустракаецца і ў лясах. Палюе ў асноўным на насякомых, павукоў, слімакоў ды земляных чарвей. АрэалЕўрапейскі від. Паўднёвая і сярэдняя часткі Еўропы. У Еўропе назіраўся ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Брытанскія астравы, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Расія, Калінінград, Латвія, Літва, Люксембург, Паўночная Ірландыя, мацерыковая частка Нарвегіі, Польшча, Румынія, Славакія, Швецыя, Нідэрланды і Украіна. У Беларусі прымеркаваны да цэнтральнай і паўночнай частак, радзей сустракаецца ў Палессі.[2] Ахова![]() Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы і Беларусі.[2] ЗноскіСпасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia