Жураўліныя
Жураўліныя, сапраўдныя жураўлі[1] (Gruidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных (Gruiformes). АпісаннеВялікія птушкі з доўгай шыяй, якую ў палёце выцягваюць уперад. ПашырэннеЗ’яўляецца старажытным сямействам, яго ўтварэнне адносяць да заканчэння эпохі дыназаўраў, у часы эацэна 40-60 млн гадоў таму. Бліжэйшымі сваякамі жураўлёў, лічацца пастушковыя жураўлі (Aramidae) і трубачы (Psophiidae), а гістарычнай радзімай амерыканскі кантынент, адкуль жураўлі трапілі спачатку ў Азію, а адтуль у Афрыку і Аўстралію. Жураўлі шырока распаўсюджаныя ў свеце, адсутнічаюць толькі ў Антарктыдзе і Паўднёвай Амерыцы. Яшчэ ў старажытнасці людзі былі знаёмыя з гэтымі птушкамі, пра што маюцца археалагічныя сведчанні ў выглядзе наскальных малюнкаў у Афрыцы, Аўстраліі і Еўропе. Сямейства ўключае 4 роды з 15 відамі, з іх на тэрыторыі Беларусі гняздуе 1 від — шэры журавель. Асаблівасці біялогііГняздо на зямлі, кладка з 2 яек. Птушаняты вывадкавыя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Па-за гнездавым перыядам у групах. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia