Жураўна (возера)
Жура́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Жураўна. Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 (5,76[1]) км. Найбольшая глыбіня 14 м, сярэдняя 5,4[1] м. Аб’ём вады ў возеры 2,68[1] млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км². У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб. Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia