Жыве Беларусь (фільм)
Жыве Беларусь — польскі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле гісторыі Франака Вячоркі. Прэм'ера фільма адбылася 22 мая 2012 года на 65-м Канскім кінафестывалі. Дыстрыб'юцыяй фільма ў Польшчы займаецца польская кампанія Kino Świat, сусветны дыстрыб'юцыяй — італьянская Intramovies. У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2]. Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+. СюжэтГалоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт спынены, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае пра беларускае войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, супрацьстаяць камандаванню часткі. Мірон аказваецца ў цэнтры гэтага супрацьстаяння[3]. Здымачная група
Акцёрскі склад
Уплыў фільмаНа пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатолем Котам, які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4]. У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.[5][6][7]. Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу. Узнагароды
Глядзіце таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia