Жыгалка асенняя
Жыгалка асенняя, жыгалка звычайная (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі. АпісаннеПаводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300—400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі. РаспаўсюджаннеПашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Колькасць павялічваеіша ў канцы лета — пачатку восені (мухі становяцца «лютымі»). НебяспечнасцьЗ'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў сібірскай язвы, сепсісу, тулярэміі, трыпанасамозаў і іншых захворванняў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia