Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай
Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве — адзін з «вышынных будынкаў», пабудаваны ў вусці Яўзы ў 1938—1952 гадах. Аўтары праекта — Д. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі, інжынер Л. М. Гохман. Курыраваў будаўніцтва, у тым ліку, настаяў на выбары пляцоўкі для будаўніцтва дома Лаўрэнцій Берыя[1]. Дом, які замыкае перспектыву ад Крамля да вусця Яўзы, будаваўся ў 1938—1940 і 1948—1952 гадах. Цэнтральны аб'ём налічвае 26 паверхаў (32 разам з тэхнічнымі паверхамі) і мае вышыню 176 м. У гмаху размешчаны 540 кватэр, з іх 336 двухпакаёвых, 173 трохпакаёвых, 18 чатырохпакаёвых і 13 аднапакаёвых кватэр. Да яго прылягае «стары», 9-павярховы жылы корпус, які выходзіць на Маскву-раку, спраектаваны тымі ж аўтарамі ў 1938 годзе і завершаны ў 1940-м. Усяго ў будынку знаходзяцца 700 кватэр, крамы, паштовае аддзяленне, кінатэатр «Ілюзіён» (базавы кінатэатр Дзяржфільмафонда; выходзіць на Вялікі Вацін завулак), музей-кватэра Г. С. Уланавай. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia